Памылка 153 і што з ёй рабіць

emphasized text4 лістапада, пры падрыхтоўцы запісу “Запрашаем у анлайн-тэатр”, нечакана выявілася, што больш нельга рабіць такія звыклыя і зручныя відэа-акенцы для прайгравання ютуб-ролікаў непасрэдна на старонках сайта. Код проста не кампіляваўся ў кнопку “Прайграць”. Пасля далейшых эксперыментаў з кодам кнопку нібыта атрымалася зрабіць, але….
Адкрываем старонку з відэа-акенцам у браўзеры FireFox, націскаем на “Прайграць” і атрымліваем паведамленне:
Firefox не можа адкрыць гэту старонку Каб захаваць вашу бяспеку, www.youtube.com не дазволіць Firefox паказаць старонку, калі яна ўбудавана ў іншы сайт. Каб убачыць гэтую старонку, трэба адкрыць яе ў новым акне.

Што рабіць? Ролік будзе прайгравацца і прайгравальнік будзе працаваць, як належыць, калі вы:
1. папярэдне разлагінецеся ў Google. Націсніце на старонцы пашукавіка “Выйсці” і тады прайгравальнік запрацуе. Але не кожны стане гэта рабіць. Тады ёсць другое выйсце…
2. адкрыйце старонку з прайгравальнікам у рэжыме інкогніта. Гэта нашмат прасцей. Адкрылі старонку, запусцілі прайгравальнік, потым закрылі акно і ўсё.
Ну і ёсць рашэнне 3. Ніякіх праблем з памылкай 153 няма ў браўзеры Google Chrome. Хутчэй за ўсё карыстальнікі гэтага браўзера нічога не чулі пра праблему, якая разбіраецца ў гэтым тэксце. У Chrome прайгравальнікі паводзяць сябе карэктна ў звычайным рэжыме.
Выбірайце любы спосаб, які пасуе вам лепей і глядзіце нашы ролікі, ну а мы выдыхаем і працягваем дзяліцца з вамі цікавым кантэнтам.