Прайгравальнік RE:INSTEAD з калекцыяй беларускіх гульняў на Metaparser

Мінімалістычны плэер парсерных гульняў INSTEAD для Linux, Windows, Plan9 і Android.
Прапануем вам інтэрпрэтатар гульняў на платформе Metaparser разам з калекцыяй гатовых на сённяшні дзень беларускіх гульняў.

Спампаваць прайгравальнік з гульнямі можна па спасылцы.

Афіцыйная старонка праекта

Старонку праекта можна знайсці па адрасе https://github.com/instead-hub/reinstead
Аўтар праекта — Пётр Касых. На старонцы можна спампаваць актуальную версію прайгравальніка ад самога распрацоўніка, дапаможныя файлы для агучкі гульняў і пачытаць дакументацыю.
Звяртаем вашую ўвагу яшчэ раз, гэта арыгінальны прайгравальнік ад распрацоўніка. Беларускіх гульняў там няма і не можа быць. Плэер з менавіта нашымі гульнямі пампуйце па першай спасылцы.

Як гуляць?

А цяпер пара слоў пра тое, што рабіць з прайгравальнікам. Наша копія прайгравальніка мае ўсё для паспяховага геймінгу на-слых. Нічога дадаткова спампоўваць не трэба.
Распакуйце пакет і запусціце файл reinstead.exe.
У пачатку нездарма казалася пра мінімалістычнасць прайгравальніка. Праграма – лаканічней няма куды. Яна падобная да кансоьных праграм, калі вы з такімі сутыкаліся.
Калі перад гэтым вы ўжо знаёміліся з PlainInstead, то розніца адразу кінецца ў вочы.
Адкрываецца акенца праграмы, скрынрыдэр пералічвае вам спіс даступных гульняў. Пагуляць па ім стрэлкамі не атрымаецца. Калі вы нешта недачулі, то націсніце F5 і слухайце яшчэ раз. Спачатку ідзе назва гульні, а потым яе нумар у спісе. Вам трэба набраць на клавіятуры нумар патрэбнай гульні інаціснуць “энтэр”.
Клавіша F5 спатрэбіцца вам шмат разоў. Менавіта яна агучвае змесціва экрана. Ён усяго адзін. “Таб” не патрэбны. Табаць па-просту няма куды.
Каб даведацца пра ўсе гарачыя клавішы праграмы, раім наведаць старонку праекта і пачытаць там.