Гэта адмысловы інтэрпрэтатар instead-гульняў для невідушчых гульцоў. Яго распрацоўкай і падтрымкай займаецца Аляксандр Казлоўскі. Проста ў самой праграме можна перайсці на ўкладку рэпазіторыя гульняў, адсартаваць па крытэрыі даступнасці і спампаваць любую гульню са спісу. На сённяшні дзень усіх гульняў агулам налічваецца больш за 200.
Прайгравальнік мае шмат гарачых клавішаў. Для пачатку назаву f5. Гэтая клавіша чытае увесь тэкст на экране плэера. Акно з instead-гульнямі падзелена на тры зоны: лакацыя,інвентар,аб’екты, паміж якімі трэба перамяшчацца табам. У гульнях на “метапарсеры” гэтага рабіць не абавязкова: па f5 чытаеце бягучую лакацыю-пакой і тут-жа набірайце каманду, ні куды не пераходзячы. Па гэтай спасылцы можна спампаваць актуальную версію прайгравальніка.
Сайт праекта PlainInstead
На сайце dialas.ru ёсць цэлы раздзел PlainInstead . Гэта, уласна кажучы, хатняя старонка прайгравальніка. Там можна не толькі спампаваць актуальную версію, а таксама адшукаць больш раннія версіі, пачытаць навіны гэтага праекта, азнаёміцца з аглядамі даступных гульняў.