Аўтар – Пётр Касых. Уявіце сабе, што вы апынуліся ўсярэдзіне літаратурнага твора. Вы- літаратурны персанаж. Адпаведна і ўсе вашы ўчынкі будуць ажыццяўляцца пры дапамозе слоў, у нашым выпадку, беларускіх слоў.
“Хэйдзі”, “Вільгельм Тэль” і “Скрозь люстэрка”, перакладзеныя раней – гэта маленечкія азнаямляльныя гульні-паштоўкі, у прасторы якіх можна навучыцца гуляцьі паспытаць смак лёгкай перамогі. А вось “Адзін дзень лета”, гэта ўжо паўнавартасная гульня. Яна перамогу так проста не аддасць. Але яно таго варта.
Спампуйце тэчку з партатыўным прайгравальнікам і паспрабуйце свае сілы! Праца над перакладам яшчэ не скончана. Ён будзе ўдасканальвацца. Адпаведна будуць з’яўляцца і новыя гульні. Бягучая версія перакладу рухавічка – 0.0.4.