Абнаўленне 36

Маем плюс 12 кніг у каталогу. Шмат дадалося ў раздзеле мастацкай прозы. За прамінулы час алічбавана яшчэ дзьве кнігі. Затое да трох касетных кніг, дзякуючы дапамозе пільнага чытача Мікалая, знойдзены якасныя лічбавыя адпаведнікі. Я папрыбіраў іх з “Мастацкай прозы” і пакінуў толькі ў раздзеле алічбовак.

Аудыёдыскі

Дзіцячая літаратура

Шэін Аляксей. Сем камянёў

Мастацкая проза

Аркуш Алесь. «Сядзіба» (чытае Віктар Сямашка, раман)
Быкаў Васіль. «Воўчая зграя» (Валянцін Аксянцюк, аповесць)
Караткевіч Уладзімір. «Дзікае паляванне караля Стаха» (Алег Гарбут, аповесць)
Ліпскі Уладзімір. «Мама. Малітва сына», чытае Валерый Будзевіч
Навуменка Іван. «Трылогія аб акупацыі — 2«. «Вецер у соснах» (Леанід Дзяркач, раман)
Пясецкі Сяргей. «Менская трылогія» (усе кнігі). Канал «Культурны каток» Трылогія складаецца з кніг: “Яблычак”, “Гляну я ў аконца”, “Ніхто дабром не дасць збаўлення”. Іх можна спампаваць агулам і паасобку.

Аудыёкасеты

Мастацкая проза

Асіпенка Алесь. «Лабірынты страху», 13 касет (чытае Кацярына Ягорава, раман)

Рэлігійная, філасофская літаратура

Космические легенды востока, 10 кассет, читает Екатерина Егорова