Кніга-гульня «Люстэрка вядзьмаркі»

Назва: Люстэрка вядзьмаркі
Аўтар: veras
Жанр: інтэрактыўнае апавяданне з казачнымі матывамі
для вучняў сярэдніх класаў
Анатацыя: Асаблівасць гэтай кнігі ў тым, што ў яе два дзейныя персанажы, якімі можна кіраваць. Кнігу можна праходзіць як ў адзіночку – у гэтым выпадку чытач-гулец будзе разважаць і рабіць выбар самастойна, а можна і ўдваіх, і тады кожны з чытачоў будзе гуляць за свайго героя. У такім выпадку, калі кніга просіць выбраць, каму з герояў дзейнічаць далей, то гульцы могуць пагутарыць міжсобку і ўгаварыць іншага даць ход менавіта свайму персанажу. Калі ўгаварыць не атрымалася, то справу можа вырашыць кіданне кубіка.
На кубіку выпадзе цотны або няцотны лік. Дапусцім, калі выпадзе цотн лік, то далей дзейнічае Ганька, а калі няцотны, то Міхась.
Ад вашага выбару, або ад ліку, што выпадзе на кубіку залежыць, што адбудзецца далей. Учынкі герояў уплываюць на тое, як да іх будуць ставіцца іншыя персанажы – Усё, як у сапраўдным жыцці.
Гуляць анлайн
Спампаваць гульню