На нашым сайце з’явіўся анлайн-прайгравальнік для гульняў на Metaparser

Раней, каб пазнаёміцца з калекцыяй гульняў, трэба было спампоўваць іх разам з настольным прайгравальнікам, што далёка не кожны будзе рабіць: не хочацца лішнюю праграму ўсталёўваць на кампутар ці па-просту ляніва. Цяпергульні запускаюцца па адным кліку.
У гульнявым раздзеле нашага сайта шукайце спасылку «каталог беларускіх анлайн-гульняў на платформе Metaparser». Адкрыецца вэб-старонка са спісам гульняў, якія даступныя на дадзены момант:
* выбірай любую і пачынай знаёміцца;
* спадабалася якая-небудзь гульня — ёю лёгка падзяліцца з сябрам ці проста запосціць у сацыяльнай сетцы. Акрамя таго спасылкі на анлайн-прайграванне дададзены ва ўсе карткі гульняў, якія былі апублікаваны раней.