У каталог дадалося 7 кніг. Дзякуй праекту audiobooks.by – умеюць людзі навінкі шукаць. Частку кніг па іх наводцы я спампаваў і ператварыў у зручныя тэчкі з файламі, у тым ліку выцягнуў з ютуб-канала “Культурны каток” і сканвертаваў у mp3 Маркеса “Восень патрыярха”. Пабачыў там жа і “Менскую трылогію” Сяргея Пясецкага. Папавыцягваю абавязкова. Дзякуй і “Культурнаму катку” за такое смакоцце, хто б ён ні быў: пярэсценькі ды паласаты мурлыка ці асфальтаўкатачны монстр. Авантурніцкай літаратуры ў нашай калекцыі вобмаль.
Аудыёдыскі
Дзіцячая літаратура
Гаўф Вільгельм. «халоднае сэрца» (казка)
Мастацкая проза
Арлоў Уладзімір. «Каханак яе вялікасці». чытае Андрэй Каляда
Маркес Габрыель Гарсія. «Восень патрыярха», канал «Культурны каток»
Пясецкі Сяргей. «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» (Раман Падаляк, раман)
Садоўскі Уладзімір. «1813» (Ірына Якавец, навэла і апавяданні)
Гісторыя Беларусі
Краўцэвіч Аляксандр. «Кароткая гісторыя Беларусі», чытае Уладзімір Лісоўскі
Аудыёкасеты
Рускамоўная літаратура Беларусі
Адамович Алесь, Гранин Даниил. Блокадная книга, 27 кассет, Звукотекс, Екатерина Егорова