Гукавая стратэгія SoundRTS

SoundRTS, гэта гукавая стратэгія ў рэальным часе. Вам трэба здабываць рэсурсы, узводзіць будынкі, наймаць сялян і ваяроў, і, канешне ж, адбіваць напады ворагаў.
Змаганне вядзецца на вялікіх і малых мапах. Ёсць магчымасць гуляць па сетцы з сябрамі.
Каб было цікавей, на ваш выбар некалькі расаў. У кожнай – свае тыпы будынкаў і юнітаў з унікальнымі здольнасцямі, свае моцныя і слабыя бакі.
Гульня пашыраецца пры дапамозе розных модаў, што распрацоўваюцца супольнасцю аматараў.
Моды будуць публікавацца тут па меры гатоўнасці перакладаў.
Спампаваць версію гульні SoundRTS unstable-1.2-a10