19 кастрычніка гомельскія паэты Дар’я Дарошка і Уладзімір Чараухін з’ездзілі ў госці ў добрушскі клуб аматараў творчасці “Вдохновение”, якім кіруе паэтэса Людміла Яськова. Пагаварылі пра творчасць, пачыталі вершы пра восень (дарэчы, імпрэза насіла назву “Осень – время мечтать”), абмяняліся падарункамі. Гамяльчане падарылі клубу дзьве свае кнігі: сумесны зборнік паэзіі і прозы “Альтанка” і кнігу вершаў… Читать далее «Восень — час марыць» у Добрушы
Автор: admin
Гульня «На рыбу. Платформа Metaparser
Аўтар: Uladzimir Жанр: невялікая парсерная замалёўка пра лоўлю рыбы росным летнім ранкам Геймплэй: трэба падрыхтавацца да рыбнай лоўлі і ўрэшце паспяхова налавіць рыбы Працягласць: каля 25 хвілін Гульня поўнасцю даступная для невідушчых Гульня двухмоўная, даступная на беларускай і рускай мовах. Старонка гульні на сайте instead-games.ru Спампаваць гульню разам з прайгравальнікам PlainInstead Запусціць “На рыбу” анлайн
На нашым сайце з’явіўся анлайн-прайгравальнік для гульняў на Metaparser
Раней, каб пазнаёміцца з калекцыяй гульняў, трэба было спампоўваць іх разам з настольным прайгравальнікам, што далёка не кожны будзе рабіць: не хочацца лішнюю праграму ўсталёўваць на кампутар ці па-просту ляніва. Цяпергульні запускаюцца па адным кліку. У гульнявым раздзеле нашага сайта шукайце спасылку «каталог беларускіх анлайн-гульняў на платформе Metaparser». Адкрыецца вэб-старонка са спісам гульняў, якія даступныя… Читать далее На нашым сайце з’явіўся анлайн-прайгравальнік для гульняў на Metaparser
У васілевіцкай школе-інтэрнаце для слабавідушчых правялі практычны семінар-прэзентацыю
10 верасня Васілевіцкую спецыялізаваную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку наведалі спецыялісты цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку гомельскага унітарнага прадпрыемства “Светатэхніка” грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». У канферэнц-зале Уладзімір Чараухін, які з’яўляецца выпускніком гэтай навучальнай установы і скончыў яе ў 2004 годзе, правёў з навучэнцамі і выкладчыкамі практычны семінар-прэзентацыю “Сучасныя адаптыўныя сродкі… Читать далее У васілевіцкай школе-інтэрнаце для слабавідушчых правялі практычны семінар-прэзентацыю
Дар’ю Дарошка ўзнагародзілі медалём «За вернасць слову»
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, гомельская паэтэса, празаік і перакладчык, член гомельскай абласной арганізацыі «БелТІЗ» Таццяна Чараухіна (літ. псеўд. Дар’я Дарошка) была ўганаравана медалём Івана Мележа «За вернасць слову». Цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў рамках заключнага канцэрта міжнароднага фестываля «Славянскія літаратурныя дажынкі» ў палацы культуры «Сяльмашаўскі». Дар’я Дарошка аўтар шасці кніг паэзіі і прозы, удзельнік шасцідзесяці калектыўных… Читать далее Дар’ю Дарошка ўзнагародзілі медалём «За вернасць слову»
Запрашаем у анлайн-тэатр!
Халаднаваты вецер падказвае, што восень ужо недалёка. Душа тэатрала абуджаецца ад летняй млявасці і нечага хоча, але дудкі – народныя тэатры яшчэ на канікулах і гарадскія тэатры заслужанае віно з дзьмухаўцоў пасёрбваюць, адпачываюць. А таму запрашаем вас у віртуальны тэатр, тым больш, што спектакляў у меню дастаткова і прапануем у гэты вечар захутацца ва ўтульны… Читать далее Запрашаем у анлайн-тэатр!
Абноўлена калекцыя беларускамоўных urq-квэстаў
З дня публікацыі пра з’яўленне беларускай лакалізацыі ў прайгравальніку тэкставых квэстаў UrqW я займаўся рэдагаваннем калекцыі саміх гульняў, якія некалі перакладаў і пісаў сам. З’явілася нагода вярнуцца да тых квэстаў і паправіць іх. Цяпер праца скончана і мне ў прынцыпе не сорамна за якасць тэкстаў. На дадзены момант у калекцыі 17 гульняў рознага памеру і… Читать далее Абноўлена калекцыя беларускамоўных urq-квэстаў
У інтэрпрэтатары тэкставых квэстаў UrqW з’явілася беларуская мова інтэрфейсу
У інтэрпрэтатары тэкставых квэстаў UrqW з’явілася беларуская мова інтэрфейсу. Тыя невідушчыя, хто цікавіўся кампутарнымі тэкставымі гульнямі і натрапляў на платформу тэкставых квэстаў Urq ведаюць, што для нашага брата былі даступныя толькі два прайгравальнікі: Akurk і UrqW. Абедзьве гэтыя праграмы распрацаваў Аляксандр Сяўругін пад нікам Akela. Для Akurk патрэбны былі папярэднія танцы з бубнамі, джоўс-курсорам і… Читать далее У інтэрпрэтатары тэкставых квэстаў UrqW з’явілася беларуская мова інтэрфейсу
Слухайце ў Ютубе інтэрвю з распрацоўшчыкам беларускай мовы для RHVoice
На афіцыйным канале «БелТІЗ” змешчана інтэрвю са Званімірам Станечычам, распрацоўшчыкам беларускай мовы для RHVoice. Мы дадалі гэтае відэа ў адмысловы плэйліст «Беларускія галасы RHVoice» на нашым канале «Брайль зіхоткіх вокнаў». Праслухаць гутарку можна і проста тут, націснуўшы на кнопку ніжэй.
Беларускія галасы з’явіліся ў шматмоўным сінтэзатары маўлення RHVoice
Сябры, мы шчаслівыя вам паведаміць, што здарылася доўгачаканая падзея — беларусы нарэшце займелі якасны сінтэзатар маўлення, пра які многія марылі шмат гадоў! Раздзел беларускай мовы з’явіўся ў кросплатформеным сінтэзатары маўлення RHVoice. Зараз вы можаце спампаваць два мужчынскія і тры жаночыя галасы. Тры голаса з пяці ўмеюць размаўляць на беларускай і рускай мовах Падзякуйма Званіміру Станічычу,… Читать далее Беларускія галасы з’явіліся ў шматмоўным сінтэзатары маўлення RHVoice