Пераклад з рускай мовы. Аўтар Пётр Касых. Галоўны герой — мастак, які перажывае творчы крызіс. У яго добрае сэрца, як і ва ўсіх героях Пятра Касых, таму ён не ў стане не ўмяшацца і не дапамагчы тым, каму дапамога неабходная проста тут і зараз. Навэла дужа атмасферная. Ёсць шэраг лакацый, дзе прыемна проста паблукаць, паразглядаць… Читать далее Гульня «Фарбы лістапада». Платформа Metaparser
Месяц: Сентябрь 2023
Гутарка на канале «БелТІЗ» пра тэкставыя гульні на нашым сайце
На канале “БЕЛТІЗ” мы з вядоўцам Алесем Калошам паразмаўлялі пра тэкставыя гульні, у прыватнасці, пра менюшныя, якімі я займаўся раней, і парсерныя, над якімі актыўна працую зараз. Тут жа правёў і невялікую дэманстрацыю. Так што, калі вы не ведаеце, што рабіць з інтэрактыўнай навэлай, як з ёй абыходзіцца, раю паслухаць.
Запрашаем на ўрачысты канцэрт 12 кастрычніка!
Дарагія сябры, запрашаем вас на ўрачыстае святкаванне 90-годдзя з дня заснавання «Светатэхнікі», якое адбудзецца 12 кастрычніка 2023 года ў палацы культуры чыгуначнікаў горада Гомеля, у 13:00.
Гульня “Месяц-9”. Платформа Metaparser
Перакладзена інтэрактыўная навэла ў жанры навуковай фантастыкі “Месяц-9”. Аўтар Пётр Касых. Чытачу/гульцу трэба трапіць у скуру касманаўта, а ў яго прорва недзіцячых праблем, якія патрабуюць развязання, літаральна, перамагай – альбо памірай! Гэта шостая парсерная гульня ў калекцыі, трэцяя з найбуйнейшых. Версія перакладу бібліятэкі каманд – 0.0.6 Спампаваць інтэрпрэтатар з убудаванымі гульнямі можна тут Калі ёсць… Читать далее Гульня “Месяц-9”. Платформа Metaparser