Учора Званімір Станечыч апублікаваў на сайце “Лабараторыя галасоў RHVoice” Дашу для англійскай мовы і Рыгора для рускай мовы. Такім чынам на беларускай і рускай мовах у нас зараз чытаюць: Міхал, Рыгор, Людміла. А вось Даша цяпер чытае аж на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Рыгор рускі Спампаваць версію для NVDA, спампаваць sapi5-версію. Даша англійская… Читать далее Калекцыя нашых галасоў папоўнілася англійскай Дашай і рускім Рыгорам
Метка: Навіны сінтэзатара RHVoice
RHVoice з беларускімі галасамі пад Android з’явіўся ў FDroid
Вольга Якаўлева апублікавала абнаўленне мабільнага RHVoice з беларускімі галасамі на борце ў краме для свабодных мабільных праграм FDroid. FDroid — free droid, гэта пляцоўка, альтэрнатыўная афіцыйнаму Google play. З даты рэлізу беларускіх галасоў у ліпені іх можна было ўсталяваць толькі пад Windows. Цяпер можна ўсталяваць і на мабільныя тэлефоны. Заходзьце па гэтай спасылцы і абнаўляйце… Читать далее RHVoice з беларускімі галасамі пад Android з’явіўся ў FDroid
У васілевіцкай школе-інтэрнаце для слабавідушчых правялі практычны семінар-прэзентацыю
10 верасня Васілевіцкую спецыялізаваную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннем зроку наведалі спецыялісты цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку гомельскага унітарнага прадпрыемства “Светатэхніка” грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку». У канферэнц-зале Уладзімір Чараухін, які з’яўляецца выпускніком гэтай навучальнай установы і скончыў яе ў 2004 годзе, правёў з навучэнцамі і выкладчыкамі практычны семінар-прэзентацыю “Сучасныя адаптыўныя сродкі… Читать далее У васілевіцкай школе-інтэрнаце для слабавідушчых правялі практычны семінар-прэзентацыю
Слухайце ў Ютубе інтэрвю з распрацоўшчыкам беларускай мовы для RHVoice
На афіцыйным канале «БелТІЗ” змешчана інтэрвю са Званімірам Станечычам, распрацоўшчыкам беларускай мовы для RHVoice. Мы дадалі гэтае відэа ў адмысловы плэйліст «Беларускія галасы RHVoice» на нашым канале «Брайль зіхоткіх вокнаў». Праслухаць гутарку можна і проста тут, націснуўшы на кнопку ніжэй.