Невідушчыя наведнікі сайта “Беларускі граматычны корпус” маюць магчымасць канвертаваць электронныя тэксты ўнабор аудыёфайлаў. Тэкст можа быць якога заўгодна памеру, хоць раман цалкам. На выхадзе атрымоўваецца тэчка з аудыёфайламі пэўнага памеру, якую можна спампаваць на сваю прыладу.
Парадак дзеянняў такі:
1. Трэба зайсці на старонку:
https://bnkorpus.info/fanetyka.html
2. Знайсці на сваёй прыладзе патрэбны тэкст на беларускай мове і адкрыць яго ў тэкставым рэдактары (для гэтай мэты зручнейшым будзе txt, docx і г.д).
3. У пачатку файла, на першым радку ўставіць вось такі код:
22102210
Ён даключае стандартныя абмежаванні па аб’ёме тэксту і ўключае спецыяльны рэжым апрацоўкі запыту. У звычайным выпадку вы загружаеце тэкст не болей за 2000 знакаў і неадкладна атрымоўваеце вынік. У нашым выпадку, калі напачатку тэкста адмысловы код, запыт прымаецца да выканання, але з аглядкай на загружанасць сервера. Калі ён не дужа заняты, то ваш раман тут жа пачынаюць агучваць, калі сервер загружаны, то агучку могуць запусціць крыху пазней, і за статусам выканання трэба будзе сачыць на старонцы статусу. Пра гэта будзе больш падрабязна ў пункце 6.
4. Потым вылучыць увесь тэкст, уставіць у поле рэдагавання на сайце, выйсці з поля рэдагавання і ціснуць на кнопку “Канвертаваць”.
Чаму “канвертаваць”, а не адразу “агучыць”? На дадзены момант канвертар не дужа гнуткі і ў адказ на які-небудзь непрадказальны сімвал у тэксце можа выдаць памылку і спыніць працу. Таму ціснем на “канвертаваць” і глядзім. Пад кнопкай “агучыць” можа з’явіцца такі вось тэкст:
Памылка: null
Гэта азначае, што нейкі сімвал ці спалучэнне сімвалаў паставілі сінтэзатар у тупік і ён спыніў працу. Калі ён не змог сканвертаваць, то ён не зможа і агучыць.
У будучыні гэта паправяць: убудуюць фільтрацыю сімвалаў, якія не з\яўляюцца літарамі, лічбамі і знакамі прыпынку. Ну і навучаць канвертар у паведамленні пра памылку паказваць на праблемнае слова ў тэксце. Тады вы зможаце змяніць тэкст і паўтарыць спробу канвертавання.
Калі ўсё ў парадку, то можна перайсці да кнопкі “Агучыць”
5. Ніжэй кнопкі “Агучыць”з’явіцца радок:
Кніга захаваная тут для апрацоўкі
слова “тут”, гэта спасылка. Трэба перайсці па ёй.
Калі вы загрузілі на апрацоўку вялікі твор, то часова захавайце гэтую спасылку ў закладках праўзера ці тэкставым файле.
6. На новай старонцы ёсць некалькі спасылак:
спасылка “бацькоўскі каталог”. Гэта пераход на папярэднюю старонку. Калі вы загружалі некалькі тэкстаў на канвертаванне, то ў бацькоўскім каталогу можна пабачыць іх усе, праслухаць ці занава спампаваць вынік.
спасылка “status.txt”. Калі на яе перайсці (лепей адкрыць у новым акне), то можна пабачыць дынаміку працэсу. Націсканне на Ф5 і перазагрузка старонкі ў браўзеры абнаўляе інфармацыю. Дачакайцеся паведамлення “Гатова”.
Аудыёфайлы з агучкай тэксту хаваюцца за спасылкай “вынік.опус”. Націсніце на ёй кантэкстнае меню, выберыце пункт “захаваць як” і спампуйце аудыёфайл на сваю прыладу.
Калі перайсці па гэтай спасылцы наўпрост, то файл прайграецца без загрузкі.