Дар’ю Дарошка ўзнагародзілі медалём «За вернасць слову»

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, гомельская паэтэса, празаік і перакладчык, член гомельскай абласной арганізацыі «БелТІЗ» Таццяна Чараухіна (літ. псеўд. Дар’я Дарошка) была ўганаравана медалём Івана Мележа «За вернасць слову». Цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў рамках заключнага канцэрта міжнароднага фестываля «Славянскія літаратурныя дажынкі» ў палацы культуры «Сяльмашаўскі». Дар’я Дарошка аўтар шасці кніг паэзіі і прозы, удзельнік шасцідзесяці калектыўных зборнікаў, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. ![][3]

null

Іншыя матэр’ялы па гэтай тэме

На сайце «БелТІЗ» 10 верасня апублікаваны артыкул «В Гомеле впервые вручена медаль Ивана Мележа «За верность слову»»
22 верасня на ютуб-канале «БелТІЗ» выйшла 22-хвіліннае інтэрвю з Дар’яй.