Для невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі бясплатна падбяруць літаратуру па тэме;
Знойдуць інфармацыю пра падзеі, факты, асобаў;
пераўтвораць фрагменты друкаваных выданняў у даступныя фарматы — тэкставы альбо аудыё, агучаны праграмай «Балаболка;
парэкамендуюць інтэрнэт-адрасы крыніц у даступных фарматах.
Гэтымі паслугамі могуць скарыстацца інваліды па зроку, чые прозвішчы занесеныя ў спіс, складзены для Нацыянальнай бібліятэкі кіраўніцтвам «БелТІЗ», а таксама невідушчыя і слабавідушчыя карыстальнікі, якія пры першым звароце па паслугу паказваюць пасведчанне інваліда (фатаграфію альбо лічбавую копію). Пацвярджэнне інваліднасці неабходнае, бо Маракесская дамова дазваляе ствараць і распаўсюджваць асобнікі ў даступных фарматах толькі для бенефіцыяраў – невідушчых і асоб з парушэннямі зроку.
Тэрміны выканання заказу на пераўтварэнне дакумента залежаць ад аб’ёму, складанасці і якасці друкаванай крыніцы. Дакументы з вялікай колькасцю формул, графікаў, табліц, схем складана прадставіць у выглядзе тэксту. Такія заказы будуць выконвацца даўжэй і са стратай якасці.
Заказы прымаюцца на пошту obo@nlb.by і выконваюцца ў парадку паступлення, запыты з вучэбнымі і навукова-даследчыцкімі мэтамі – у першую чаргу.