Можна ўсталяваць прыкладанне на сваю мабільную прыладу і слухаць аўдыёкнігі ў ім.
Кантэнт пераважна для падлеткаў.
Афіцыйны сайт праекта Старонка ў Facebook
Кніжны Воз – Праграмы ў Google Play Кніжны Воз у App Store
Важна! падказка для невідушчых
Пасля таго як выбераце ўпадабаную кнігу і зойдзеце ў яе, знайдзіце змахваннем групу з трох непадпісаных кнопак. Падвойнае пастукванне па іх нічога не дае, але не хвалюйцеся: рашэнне ёсць. Калі будзеце змахваць, то паміж непадпісанымі кнопкамі скрынрыдэр будзе гаварыць вам “прабел”. Як ні дзіўна, але менавіта гэта і ёсць інтэрактыўныя элементы. Кнігу можна запусціць, двойчы тапнув па “прабеле” паміж другой і трэцяй кнопкай. Калі тапнуть па гэтым жа месцу падчас прайгравання, то кніга стане на паўзу.
Пасля таго, як запусціце кнігу, у вобласці апавяшчэнняў, якую яшчэ называюць “шторкай апавяшчэнняў” з’явіцца кнопка “Плэй”. Пасля гэтага кнігу можна гэтак жа прыпыняць і аднаўляць проста адтуль.