Унізе гэтай старонкі вы можаце пабачыць навігацыйнае меню з раздзеламі каталога. Яны абароненыя паролем. Калі вы яго не маеце, то, калі ласка, напішыце праз форму зваротнай сувязі ў шапцы сайта. Пакіньце тэлефон, па якім з вамі можна звязацца, або напішыце вашае імя ды прозвішча і з якога вы гораду.
Яшчэ адзін спосаб сувязі — напісаць бібліятэкару ў Facebook.
Мы зтэлефануемся з вашай абласной арганізацыяй “БелТІЗ” і спраўдзім, ці зарэгістраваны ў іх такі чалавек. Калі вы не з’яўляецеся членам “БелТІЗ”, то мы мусім звязацца праз тэлефон.
Для чаго гэта ўсё патрэбна? Наш кнігазбор сабраны пераважна з фондаў спец-бібліятэк і адрасаваны выключна людзям з інваліднасцю па зроку.
Калі мы ўпэўнімся тым ці іншым чынам, што вы з ліку невідушчых, то вы неадкладна атрымаеце зваротным лістом пароль для ўваходу і карыстайцеся бібліятэкай на здароўе!