Гульня «На рыбу. Платформа Metaparser

Аўтар: Uladzimir Жанр: невялікая парсерная замалёўка пра лоўлю рыбы росным летнім ранкам Геймплэй: трэба падрыхтавацца да рыбнай лоўлі і ўрэшце паспяхова налавіць рыбы Працягласць: каля 25 хвілін Гульня поўнасцю даступная для невідушчых Гульня двухмоўная, даступная на беларускай і рускай мовах. Старонка гульні на сайте instead-games.ru Спампаваць гульню разам з прайгравальнікам PlainInstead Запусціць “На рыбу” анлайн

На нашым сайце з’явіўся анлайн-прайгравальнік для гульняў на Metaparser

Раней, каб пазнаёміцца з калекцыяй гульняў, трэба было спампоўваць іх разам з настольным прайгравальнікам, што далёка не кожны будзе рабіць: не хочацца лішнюю праграму ўсталёўваць на кампутар ці па-просту ляніва. Цяпергульні запускаюцца па адным кліку. У гульнявым раздзеле нашага сайта шукайце спасылку «каталог беларускіх анлайн-гульняў на платформе Metaparser». Адкрыецца вэб-старонка са спісам гульняў, якія даступныя… Читать далее На нашым сайце з’явіўся анлайн-прайгравальнік для гульняў на Metaparser

Гульня «Урзі». Платформа Metaparser

Пераклад з рускай мовы. Аўтар Антон Жучкоў. Не адмоўце сабе ў задавальненні апынуцца ў мякенькай поўстцы хатняга гадаванца. Думайце як кот, дзейнічайце як кот, і дасягніце поспеху ў сапраўдных кашэчых справах. Адзінае што — напрыканцы не ператварыцеся насамрэч у коціка, бо ад абаяльнасці Урзі немагчыма адбіцца. Гуляць анлайн Плэер з гульнямі, як заўсёды, па спасылцы.… Читать далее Гульня «Урзі». Платформа Metaparser

Прайгравальнік RE:INSTEAD з калекцыяй беларускіх гульняў на Metaparser

Мінімалістычны плэер парсерных гульняў INSTEAD для Linux, Windows, Plan9 і Android. Прапануем вам інтэрпрэтатар гульняў на платформе Metaparser разам з калекцыяй гатовых на сённяшні дзень беларускіх гульняў. Спампаваць прайгравальнік з гульнямі можна па спасылцы. Афіцыйная старонка праекта Старонку праекта можна знайсці па адрасе https://github.com/instead-hub/reinstead Аўтар праекта — Пётр Касых. На старонцы можна спампаваць актуальную версію… Читать далее Прайгравальнік RE:INSTEAD з калекцыяй беларускіх гульняў на Metaparser

Гульня «Завіруха». Платформа Metaparser

Аўтар Пётр Касых. Галоўны персанаж – дзяўчынка-падлетак гадоў дзевяці. Гэта казка Андэрсена, пераліцаваная на сучасныя джынсы. Як заўжды, аўтар гульні і тут засявае раллю душы добрым, светлым і вечным. Па матывах: Караліна Ніл Гейман Коралина Нил Гейман (рус.) Гуляць анлайн Плэер з гульнямі, як заўсёды, па спасылцы. У калекцыі плэера 8 гульняў. Версія перакладу бібліятэкі… Читать далее Гульня «Завіруха». Платформа Metaparser

Гульня «Фарбы кастрычніка». Платформа Metaparser

Пераклад з рускай мовы. Аўтар Пётр Касых. Галоўны герой — мастак, які перажывае творчы крызіс. У яго добрае сэрца, як і ва ўсіх героях Пятра Касых, таму ён не ў стане не ўмяшацца і не дапамагчы тым, каму дапамога неабходная проста тут і зараз. Навэла дужа атмасферная. Ёсць шэраг лакацый, дзе прыемна проста паблукаць, паразглядаць… Читать далее Гульня «Фарбы кастрычніка». Платформа Metaparser

Гутарка на канале «БелТІЗ» пра тэкставыя гульні на нашым сайце

На канале “БЕЛТІЗ” мы з вядоўцам Алесем Калошам паразмаўлялі пра тэкставыя гульні, у прыватнасці, пра менюшныя, якімі я займаўся раней, і парсерныя, над якімі актыўна працую зараз. Тут жа правёў і невялікую дэманстрацыю. Так што, калі вы не ведаеце, што рабіць з інтэрактыўнай навэлай, як з ёй абыходзіцца, раю паслухаць.

Гульня “Месяц-9”. Платформа Metaparser

Перакладзена інтэрактыўная навэла ў жанры навуковай фантастыкі “Месяц-9”. Аўтар Пётр Касых. Чытачу/гульцу трэба трапіць у скуру касманаўта, а ў яго прорва недзіцячых праблем, якія патрабуюць развязання, літаральна, перамагай – альбо памірай! Гэта шостая парсерная гульня ў калекцыі, трэцяя з найбуйнейшых. Версія перакладу бібліятэкі каманд – 0.0.6. Гуляць анлайн Спампаваць інтэрпрэтатар з убудаванымі гульнямі можна тут

Гульня “Іншы Марс”. Платформа Metaparser

Перакладзена гульня ў жанры навуковай фантастыкі “Іншы Марс”. Аўтар гульні Пётр Касых. Па матывах апавяданняў Р. Шэклі: “Іншы марс ()Другой Марс) и “Мы адны” (Мы одиноки). Гэта пятая гульня ў калекцыі. Гуляць анлайн Спампаваць інтэрпрэтатар з убудаванымі гульнямі можна тут Бягучая версія перакладу рухавічка Metaparser – 0.0.5. Кожная гульня дадае ў бібліятэку скланенні ўжытых аб’ектаў.… Читать далее Гульня “Іншы Марс”. Платформа Metaparser

Калекцыя тэкставых гульняў папоўнілася парсернымі гульнямі ў сістэме “Metaparser

Раздзел беларускамоўных тэкставых гульняў нарэшце папоўніўся парсернымі гульнямі. У ліпені гэтага года распачалася праца над перакладам рухавічка “Метапарсер”. Бібліятэка карыстальніцкіх каманд перакладалася і правяралася на ўзоры трох дэманстрацыйных гульняў, пра якія ніжэй. Кожны пераклад новай гульні узбагачае агульную сістэму кананд і рэакцый рухавічка на дзеянні гульца. Такім чынам з часам яна мусіць дасягнуць ідэальнага стану.… Читать далее Калекцыя тэкставых гульняў папоўнілася парсернымі гульнямі ў сістэме “Metaparser