Па спасылцы ніжэй можна спампаваць архіў з файлам карыстальніцкага перакладу і інструкцыяй па яго выкарыстанні. Пакуль скрынрыдэр не мае афіцыйнай беларускай лакалізацыі, можна накаціць гэты пераклад. Ён цалкам здавальняе, за выняткам таго, што з дапамогай гэтага інструменту ўсё-ткі не атрымоўваецца перакласці праграму на ўсе сто адсоткаў. Калі вы пераключаеце з дапамогай хуткіх жэстаў тыпы навігацыі,… Читать далее Карыстальніцкі пераклад Jieshuo на беларускую мову
Автор: admin
Запіс канцэрту да Дня інвалідаў – 2023
На нашым канале апублікаваны відэазапіс канцэрта да Дня інвалідаў, які адбыўся 5 снежня ў клубе “Светатэхнікі”. Вы можаце праглядзець канцэрт цалкам, а таксама выступы артыстаў асобна.
Прайгравальнік RE:INSTEAD з калекцыяй беларускіх гульняў на Metaparser
Мінімалістычны плэер парсерных гульняў INSTEAD для Linux, Windows, Plan9 і Android. Прапануем вам інтэрпрэтатар гульняў на платформе Metaparser разам з калекцыяй гатовых на сённяшні дзень беларускіх гульняў. Спампаваць прайгравальнік з гульнямі можна па спасылцы. Афіцыйная старонка праекта Старонку праекта можна знайсці па адрасе https://github.com/instead-hub/reinstead Аўтар праекта — Пётр Касых. На старонцы можна спампаваць актуальную версію… Читать далее Прайгравальнік RE:INSTEAD з калекцыяй беларускіх гульняў на Metaparser
Гульня «Завіруха». Платформа Metaparser
Аўтар Пётр Касых. Галоўны персанаж – дзяўчынка-падлетак гадоў дзевяці. Гэта казка Андэрсена, пераліцаваная на сучасныя джынсы. Як заўжды, аўтар гульні і тут засявае раллю душы добрым, светлым і вечным. Па матывах: Караліна Ніл Гейман Коралина Нил Гейман (рус.) Гуляць анлайн Плэер з гульнямі, як заўсёды, па спасылцы. У калекцыі плэера 8 гульняў. Версія перакладу бібліятэкі… Читать далее Гульня «Завіруха». Платформа Metaparser
Гульня «Фарбы кастрычніка». Платформа Metaparser
Пераклад з рускай мовы. Аўтар Пётр Касых. Галоўны герой — мастак, які перажывае творчы крызіс. У яго добрае сэрца, як і ва ўсіх героях Пятра Касых, таму ён не ў стане не ўмяшацца і не дапамагчы тым, каму дапамога неабходная проста тут і зараз. Навэла дужа атмасферная. Ёсць шэраг лакацый, дзе прыемна проста паблукаць, паразглядаць… Читать далее Гульня «Фарбы кастрычніка». Платформа Metaparser
Гутарка на канале «БелТІЗ» пра тэкставыя гульні на нашым сайце
На канале “БЕЛТІЗ” мы з вядоўцам Алесем Калошам паразмаўлялі пра тэкставыя гульні, у прыватнасці, пра менюшныя, якімі я займаўся раней, і парсерныя, над якімі актыўна працую зараз. Тут жа правёў і невялікую дэманстрацыю. Так што, калі вы не ведаеце, што рабіць з інтэрактыўнай навэлай, як з ёй абыходзіцца, раю паслухаць.
Запрашаем на ўрачысты канцэрт 12 кастрычніка!
Дарагія сябры, запрашаем вас на ўрачыстае святкаванне 90-годдзя з дня заснавання «Светатэхнікі», якое адбудзецца 12 кастрычніка 2023 года ў палацы культуры чыгуначнікаў горада Гомеля, у 13:00.
Гульня “Месяц-9”. Платформа Metaparser
Перакладзена інтэрактыўная навэла ў жанры навуковай фантастыкі “Месяц-9”. Аўтар Пётр Касых. Чытачу/гульцу трэба трапіць у скуру касманаўта, а ў яго прорва недзіцячых праблем, якія патрабуюць развязання, літаральна, перамагай – альбо памірай! Гэта шостая парсерная гульня ў калекцыі, трэцяя з найбуйнейшых. Версія перакладу бібліятэкі каманд – 0.0.6. Гуляць анлайн Спампаваць інтэрпрэтатар з убудаванымі гульнямі можна тут
Гульня “Іншы Марс”. Платформа Metaparser
Перакладзена гульня ў жанры навуковай фантастыкі “Іншы Марс”. Аўтар гульні Пётр Касых. Па матывах апавяданняў Р. Шэклі: “Іншы марс ()Другой Марс) и “Мы адны” (Мы одиноки). Гэта пятая гульня ў калекцыі. Гуляць анлайн Спампаваць інтэрпрэтатар з убудаванымі гульнямі можна тут Бягучая версія перакладу рухавічка Metaparser – 0.0.5. Кожная гульня дадае ў бібліятэку скланенні ўжытых аб’ектаў.… Читать далее Гульня “Іншы Марс”. Платформа Metaparser
Калекцыя тэкставых гульняў папоўнілася парсернымі гульнямі ў сістэме “Metaparser
Раздзел беларускамоўных тэкставых гульняў нарэшце папоўніўся парсернымі гульнямі. У ліпені гэтага года распачалася праца над перакладам рухавічка “Метапарсер”. Бібліятэка карыстальніцкіх каманд перакладалася і правяралася на ўзоры трох дэманстрацыйных гульняў, пра якія ніжэй. Кожны пераклад новай гульні узбагачае агульную сістэму кананд і рэакцый рухавічка на дзеянні гульца. Такім чынам з часам яна мусіць дасягнуць ідэальнага стану.… Читать далее Калекцыя тэкставых гульняў папоўнілася парсернымі гульнямі ў сістэме “Metaparser