Па спасылцы ніжэй можна спампаваць архіў з файлам карыстальніцкага перакладу і інструкцыяй па яго выкарыстанні.
Пакуль скрынрыдэр не мае афіцыйнай беларускай лакалізацыі, можна накаціць гэты пераклад. Ён цалкам здавальняе, за выняткам таго, што з дапамогай гэтага інструменту ўсё-ткі не атрымоўваецца перакласці праграму на ўсе сто адсоткаў. Калі вы пераключаеце з дапамогай хуткіх жэстаў тыпы навігацыі, гэтыя дзеянні будуць каментавацца па-руску, у астатнім гэта будзе цалкам беларускамоўная праграма.
Пераклад актуальны для версіі Jieshuo 2024.01.02.
Спампаваць файлы карыстальніцкага перакладу