На прахадной “Светатэхнікі” ўсталявана мнемасхема і гукавы інфарматар

У памяшканні завадской прахадной усталявана мнемасхема тэрыторыі прадпрыемства і гукавы інфарматар сістэмы “Крокі на гукі”, які дапаможа знайсці яе на слых.
мнемасхема знаходзіцца каля дзвярэй кабінета начальніка службы бяспекі. Калі ўвайсці ў прахадную з горада, то трэба прайсці турнікет і пашукаць у правым дальнім куце. Калі кіравацца на выхад, то схема знаходзіцца адразу леваруч.
У куце ўмацаваны нахільны планшэт з рэльефным планам тэрыторыі. Будынкі пазначаны прастакутнікамі, пранумараванымі брайлем. Праходы паміж будынкамі паказаны падвойнымі палосамі.
На сцяне над схемай вісіць брайлевская легенда. Тут можна прачытаць, што азначае кожная лічба на плане.