Беларусізаваная, цалкам настроеная NVDA 2017.1 bel portable

У гэтую партатыўную зборку дададзена беларуская лакалізацыя NVDA, таксама партатыўная версія RHVoice, актуальная на той час. Дададзены неабходныя налады для спакойнай працы з беларускімі тэкстамі.
Абнаўленне адключанае.
Дададзены плагіны:
FakeClipboardAnouncement – агучванне аперацый капіявання/устаўкі
objPad – некалькулятарны навігатар, які праз камбінацыю insert+ctrl+tab пераключае чатыры спосабы навігацыі і дазваляе дабрацца да элементаў, якія ў звычайным рэжыме недасягальныя.
resourceMonitor – “манітор рэсурсаў”, які па камбінацыі ctrl+shift+лічбы з верхняга раду агучыць багучую загрузку працэсара, занятасць аператыўнай памяці, запоўненасць носьбітаў памяці, зарад батарэі.
Зборка будзе карысная для ўладальнікаў Windows XP, бо з версій 2017 года NVDA перастала падтрымліваць XP. Праграма цалкам настроеная. Можна запусціць і працаваць.
Спампаваць можна адсюль.