2 верасня ў белай зале палаца Румянцавых і Паскевічаў адбылася цырымонія ўзнагароджання лаурэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага – 2026. Сёлета ў ліку пераможцаў апынуліся двое белтізаўцаў: Таццяна Чараухіна і Уладзімір Чараухін.
Таццяна Чараухіна
Творчы псеўданім Дар’я Дарошка. Паэт, празаік, перакладчык, драматург, філолаг-літаратуразнаўца, член Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкавацца пачала з 1999 года. Мае 6 асабістых кніг лірыкі, удзельнік 42 калектыўных зборнікаў. Друкуецца ў абласных, рэспубліканскіх і замежных перыядычных выданнях.
У 2021 годзе ўзнагароджана памятным медалём Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «Кірыла Тураўскі. Асветнік. За ўклад у літаратуру». У 2024 годзе ўзнагароджана медалём «100 гадоў Расулу Гамзатаву» за перакладчыцкую дзейнасць. У 2025 годзе ўзнагароджана медалём “Іван Мележ. За вернасць слову”.
Лаўрэат і дыпламант розных рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсаў і фестываляў. Піша на рускай і беларускай мовах.
Таццяна Чараухіна стала пераможцай у намінацыі “Паэзія” за кнігу “Случайный взмах крыла”
Кніга складаецца з твораў апошніх гадоў. У яе ўвайшлі, галоўным чынам, філасофская, грамадзянская і гарадская лірыка.
І дарэчы, гэта будзе сёмая асабістая кніга аўтара, а таксама другая прэмія Кірылы Тураўскага на рахунку Таццяны.
Уладзімір Чараухін
Паэт, перакладчык. Скончыў Гомельскі Дзяржаўны Універсітэт імя Францыска Скарыны па спецыяльнасці (Псіхалогія. Педагагічная псіхалогія). Працуе ў аддзеле рэабілітацыйнай работы УП “Светатэхніка” ГА “БелТІЗ”. Друкавацца пачаў з 2007 года.
Друкуецца ў рэгіянальнай і рэспубліканскай перыёдыцы, а таксама ў замежных выданнях. Мае 3 асабистыя зборники лирыки и прозы. Удзельнічаў у 15 калектыўных зборніках, выдадзеных у Беларусі, Украіне і Расіі. Мае шэраг перамог у рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных конкурсах і фестывалях.
Піша на беларускай і рускай мовах.
Уладзімір Чараухін стаў пераможцай у намінацыі “Адкрыццё года” за кнігу лірыкі “Вершнік”.
У зборнік увайшлі як аўтарскія творы, так і пераклады з рускай мовы. Вершы розныя па тэматыцы і форме. Тут і інтымная, і гарадская, і філасофская лірыка. Шмат увагі аддадзена міфалагічным вобразам.
Уладзімір Гаўрыловіч быў уганараваны прэміяй у намінацыі “Проза” за гістарычны раман-версію “Хай свяціцца імя тваё…”. Дзеянні рамана разгортваюцца 10 стагоддзяў таму на землях Тураўскага княсства і на польскай зямлі.
Міхась Кавалёў, вядомы чытачам пад псеўданімам Міхась Сліва, стаў пераможцай у намінацыі “Літаратурная крытыка і публіцыстыка” за кнігу “З любоўю да роднага Палесся”.
Інна Зарэцкая з кнігай казачных гісторый “Переезжая птица Варуня” стала ўладальніцай прэміі ў намінацыі “Літаратура для дзяцей і падлеткаў”.
Андрэй Матвіенка стаў пераможцай у намінацыі “Драматургія” за драматычную мініяцюру “Журавлиная песня”.
Узнагароды ўручыў старшыня гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупка. Мерапрыемства адбылося ў рамках 21-га міжнароднага фестывалю “Славянскія літаратурныя дажынкі”, які праходзіў на Гомельшчыне з 1 па 4 верасня.
Спасылкі па тэме
“Беларусь сегодня”. Слово, идущее от сердца: в Гомеле чествовали лауреатов областной литературной премии имени Кирилла Туровского
“БелТА”. Имена лауреатов литературной премии имени Кирилла Туровского назвали в Гомеле
[Тэлерадыёкампанія Гомель. Имена лауреатов литературной премии имени Кирилла Туровского назвали в Гомеле (Ютуб)](https://www.youtube.com/watch?v=1XYTMNb–jo
Першы гарадскі тэлеканал “Гомель”. Лучшие художники слова! В Гомеле наградили победителей премии имени Кирилла Туровского (Ютуб)
“Чечерский вестник”. В Гомеле вручили писателям литературную премию имени Кирилла Туровского



