19 кастрычніка гомельскія паэты Дар’я Дарошка і Уладзімір Чараухін з’ездзілі ў госці ў добрушскі клуб аматараў творчасці “Вдохновение”, якім кіруе паэтэса Людміла Яськова.
Пагаварылі пра творчасць, пачыталі вершы пра восень (дарэчы, імпрэза насіла назву “Осень – время мечтать”), абмяняліся падарункамі. Гамяльчане падарылі клубу дзьве свае кнігі: сумесны зборнік паэзіі і прозы “Альтанка” і кнігу вершаў Дар’і Дарошка “Ни при чём”.
Сустрэча адбылася ў літаратурнай зале Добрушскай цэнтральнай бібліятэкі. Было цёпла, па-восеньску хрызантэмна, светла і святочна.



