Халаднаваты вецер падказвае, што восень ужо недалёка. Душа тэатрала абуджаецца ад летняй млявасці і нечага хоча, але дудкі – народныя тэатры яшчэ на канікулах і гарадскія тэатры заслужанае віно з дзьмухаўцоў пасёрбваюць, адпачываюць. А таму запрашаем вас у віртуальны тэатр, тым больш, што спектакляў у меню дастаткова і прапануем у гэты вечар захутацца ва ўтульны плед і паглядзець спектакль “Споведзь на мяжы трылеру”, які паставілі, страх сказаць, ажно ў 2021-м годзе. Тыя, хто бачыў яго паказ ужывую, мусіць падзабылі, фарбы і ўражанні падвыцвілі, а тым, хто не бачыў і пагатоў зараз няма дзе яго паглядзець, да таго ж Гугл так проста не дасць яго знайсці, нават я, ведаючы, што шукаць, перамог яго далёка не за першую хвіліну. Так што без шанцаў, спадарства, калі не вось гэтая чарадзейная кнопка ніжэй.
Падцягвайце плед пабліжэй і націскайце!