Беларускія галасы з’явіліся ў шматмоўным сінтэзатары маўлення RHVoice

Сябры, мы шчаслівыя вам паведаміць, што здарылася доўгачаканая падзея — беларусы нарэшце займелі якасны сінтэзатар маўлення, пра які многія марылі шмат гадоў!
Раздзел беларускай мовы з’явіўся ў кросплатформеным сінтэзатары маўлення RHVoice. Зараз вы можаце спампаваць два мужчынскія і тры жаночыя галасы. Тры голаса з пяці ўмеюць размаўляць на беларускай і рускай мовах
Падзякуйма Званіміру Станічычу, гэта хлопец з Харватыі, які стварыў харвацкую і польскую лакалізацыі скрынрыдэра NVDA, а таксама зрабіў галасы для большасці славянскіх моў пад RHVoice. Ён з восені 2024 года працаваў над стварэннем мадэлі беларускай мовы (перш чым загаварыць кампутарным голасам, любая мова павінна займець такую мадэль).
Расійскі праграміст Мікіта Цэйкавец, які ў 2022 годзе дапрацоўваў для нас сінтэзатар беларускага маўлення Sakrament Людміла, перадаў званіміру 4 гатовыя дата-сэты для трэніроўкі сінтэтычных галасоў, уключаючы Людмілу. Як паўплывала на Людмілу змена рухавічка, вы можаце пры жаданні ацаніць самі. Спасылкі на спампоўванне Sakrament-версіі дагэтуль у нас ёсць і знікаць не збіраюцца — гісторыю трэба захоўваць.
Слоўнік націскаў для сінтэзатара маўлення быў зроблены на аснове матэрыялаў сайта “Беларускі граматычны корпус”.
З пачатка гэтага года Званімір прыступіў да трэніроўкі першых тэставых галасоў. У лютым ён сабраў дзьве каманды бэта-тэстараў, якія працавалі незалежна адна ад адной. У адной з каманд быў і я, адмін гэтага сайта. Мы супольна адсочвалі паводзіны і гучанне бэта-версій, выпраўлялі націскі. З пошукам хібных націскаў дужа дапамог Мікалай Едчык з Пінска. Я апрацаваў спіс амографаў, пераклаў на беларускую пашыраны спіс знакаў прыпынку.
Прапануем пазнаёміцца з прэзентацыйным ролікам, у якім гучаць усе галасы.

Вось спасылкі на спампоўванне файлаў:

Windows

Міхал (беларускі голас)

версія для NVDA sapi5-версія

Міхал (рускі голас)

версія для NVDA sapi5-версія

Рыгор (беларускі голас)

версія для NVDA sapi5-версія

Алена (беларускі голас)

версія для NVDA sapi5-версія

Даша (беларускі голас)

версія для NVDA sapi5-версія

Даша (рускі голас)

версія для NVDA sapi5-версія

Людміла (беларускі голас)

версія для NVDA sapi5-версія

Людміла (рускі голас)

версія для NVDA sapi5-версія
Спасылкі на спампоўванне ўзяты з сайта “Лабараторыя галасоў RHVoice”.