16 траўня, у цэнтральнай бібліятэцы ім. А. Герцэна адбылася сустрэча са школьнікамі ў рамках творчай акцыі “Гадзіна пісьменніка”.
Выступалі члены гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаурэаты абласной літаратурнай прэміі ім. К. Тураўскага: Алег Ананьеў, Іна Спасібіна, Дар’я Дарошка, Іна Зарэцкая.
Сустрэча была прымеркавана да 80-годдзя Перамогі. Пісьменнікі шчыра расказалі дзецям сямейныя гісторыі ваенных гадоў, чыталі вершы.
Дар’я расказала гісторыю сваёй бабулі, якую разам з іншымі гамяльчанамі спрабавалі пагнаць на прымусовыя працы ў Германію. Гэта акупантам не ўдалося, дзякуючы шчасліваму выпадку і паляшуцкай кемлівасці. Пра тое, як гэта адбывалася, можна прачытаць у апавяданні Дар’і “Дарма сабе” на сайце “Татмір”. Дар’я завяршыла свой выступ вершам “Пыльца памяти”. Кліп па гэтым вершы можна паглядзець на нашым ютуб-канале “Брайль зіхоткіх вокнаў”.
Гутарка атрымалася яркай і запамінальнай. Напрыканцы было зроблена агульнае фота ўсіх удзельнікаў сустрэчы.