Аўтар: Uladzimir
Жанр: сімулятар мастака. Пабудзьце трохі ў ролі падлетка-малявальшчыка і, можа стацца, пасля гульні вам захочацца ўзяцца за аловак, хто ведае.
Геймплэй: вам давядзецца ствараць умовы для малявання і даць нырца ў творчасць.
Працягласць: каля 15 хвілін.
Гульня цалкам даступная для невідушчых. Нават само маляванне і малюнкі, што атрымліваюцца, апісаныя словамі.
Гульня двухмоўная, даступная на рускай і беларускай мовах.
Старонка гульні на сайце instead-games.ru
Спампаваць гульню разам з прайгравальнікам PlainInstead