Падтрымка беларускай мовы з’явілася ў сінтэзатары маўлення Smart Voice

Версія Smart Voice 4.1.9.
Дата выпуску: 08 чэрвеня 2024.
Змены ў версіі 4.1.9
• Дададзены беларускі і кітайскі пераклады.
• Абноўлены слоўнік прамаўлення для рускага робата.
Спампаваць па прамой спасылцы
Падрабязнае апісанне
Прачытаць гісторыю ўсіх зменаў
З пытаннямі і прапановамі да мяне можна звяртацца па электроннай пошце.
Парэцкі Ігар Барысавіч
poretsky@mlbox.ru
https://poretsky.github.io/index-ru.html
Што гэта азначае для нас? Калі тэлефон уключаны на беларускай мове, то інтэрфейс праграмы аўтаматычна ўключыць беларускую лакаль. Таксама рабатычны рускі голас, які маецца на борце, больш не бянтэжыцца, сустракаючы нашы літары, ён цяпер ведае, як іх чытаць. Слоўніка беларускіх націскаў у праграме пакуль няма.
Гэта неблагая навіна для прыхільнікаў сінтэзатараў “Іспік” і “Ньюфон”.