Праграма-распазнавальнік Sullivan мае беларускую лакалізацыю

Мабільны дадатак Sullivan існуе ў двух версіях: Sullivan+ (plus) і Sullivan lite
для слабых апаратаў.
У ліпені 2020 года ў яе дадалі беларускую лакалізацыю, так што калі ў вас беларускамоўная версія сістэмы, то пры запуску дадатку вы ўбачыце не англійскі, як гэта часта бывае, а беларускі інтэрфейс.
Як і большасць праграм падобнага класу, Sullivan умее працаваць у наступных рэжымах:
апісанне малюнка;
распазнанне тэксту;
распазнанне твару;
лупа;
распазнанне колеру.
Налады мовы дадатка дазваляюць выкарыстоўваць як мову сістэмы, так івыбраць канкрэтную мову. Гэта выдатная опцыя, якой не кожная праграма можа пахваліцца.
Не толькі інтэрфейс, але і ўся распазнаная інфармацыя можа адлюстроўвацца па-беларуску.
Напрыклад, калі вы сфатаграфуеце абстаноўку навокал, то атрымаеце згенераванае апісанне на зразумелай беларускай мове.
Вынікі распазнання аўтаматычна чытаюцца выбраным вамі сінтэзатарам маўлення. Калі ў сістэме адсутнічае беларускі сінтэзатар, то будзе выкарыстоўвацца той, што ёсць.
У рэжыме “Распазнанне малюнка” можна адзначыць сцяжок “аўтаматычнае распазнанне”. Тады праграма будзе самастойна фатаграфаваць абстаноўку і апісваць убачанае. Вельмі зручна для шпацыру, калі смартфон у адной руцэ, а белы кій у другой.