Выйшаў сінтэзатар маўлення Sakrament “Людмила” 2022.05.19 для SAPI5

Выпушчана абнаўленне сінтэзатара маўлення Sakrament “Людмила” cверсіі 2022.05.19. Ён рэалізуе два жаночыя галасы для для чытання тэксту на беларускай і рускай мовах у SAPI5-сумяшчальным варыянце для сістэм Windows. Прытым, абодва галасы створаны на аснове дыктарскіх запісаў, начытаных адным і тым жа двухмоўным дыктарам. Сярод асноўных новаўвядзенняў Sakrament “Людмила” 2022.05.19 вылучаюцца: • Дададзена магчымасць усталяваць беларускі голас як рускі. Для гэтага на апошнім экране ўсталёўшчыка трэба адзначыць адпаведны сцяжок. • павялічана хуткасць водгуку сінтэзатара. • Дададзена падтрымка карыстальніцкіх слоўнікаў, якія дазваляюць карэктаваць прамаўленне сінтэзатара, у тым ліку націскі (гл. даведку, раздзелы 4 і 4.2). • Унесены выпраўленні і дапрацоўкі ў прамаўленне (беларускія націскі, паўзы, дзесятковыя дробы). • Дададзена магчымасць канфігуравання прамаўлення літар і сімвалаў (гл. даведку, раздзелы 4 і 4.1).
Праслухаць дэманстрацыю і загрузіць апошнюю версію Sakrament “Людмила” можна на старонцы праекта, а таксама на нашым сайце.
У цяперашні час вядзецца праца па арганізацыі запісу новых дыктарскіх баз. У выніку плануецца атрымаць новыя галасы для сінтэзатара, якія характарызуюцца больш высокай якасцю гучання.
Крыніца: tiflocomp.ru