Каталог аудыёбібліятэкі пераехаў на гэты сайт

Раней наш закрыты каталог для невідушчых месціўся на замежным бясплатным хостынгу, але той раз-пораз імкнуўся адправіць сайт у архіў. У выніку карыстальнікі часова губляюць доступ да сайта. Ён застаецца недасягальным, пакуль адміністратар не спахопіцца і некінецца ў панэль кіравання, да чарадзейнай кнопкі «Вярнуць з архіва». Нядаўна гэта здарылася ў чарговы раз. Надакучыла.
Я перанёс каталог на наш сайт. Калі вы зойдзеце на старонку «Аудыёкнігі на беларускай мове», то пабачыце ўнізе навігацыйнае меню з красамоўнымі пунктамі. 🙂
Старонкі абароненыя тым жа паролем, што і раней.