16–17 сакавіка ў Гомелі прайшоў абласны чэмпіянат па шашках—64 сярод інвалідаў усіх катэгорый

На базе гомельскага цэнтра паралімпійскіх і дыфлімпійскіх гульняў, што на вуліцы Юбілейнай два дні, 16 і 17 сакавіка ішлі змаганні на чорна-белых палях. У абласным чэмпіянаце па шашках—64 бралі ўдзел людзі з парушэннямі зроку, слыху, апорна-рухальнай сістэмы, з агульнымі захворваннямі. Агулам 18 мужчын і 10 жанчын, якія гулялі ў двух адпаведных турнірах па швейцарскай сістэме. Па выніках турніраў кожны ўдзельнік заняў месца ў агульнай табліцы і ў асобнай катэгорыі.
Вось пераможцы з ліку невідушчых:

мужчынскі турнір

іосіф ком — 1 месца сярод невідушчых і 2 месца ў агульным заліку;
Уладзімір Мікіценка — 2 месца сярод невідушчых і 5 месца ў агульным заліку;
Уладзімір Чараухін — 3 месца сярод невідушчых і 8 месца ў агульным заліку.

жаночы турнір

Зінаіда Дземідзенка — 1 месца сярод невідушчых і 1 месца ў агульным заліку (абсалютны пераможца турніру).