Конкурс “Майстар слова перайшоў у стадыю анлайн-галасавання

На сайце beltiz.by завяршыўся прыём і размяшчэнне твораў, дасланых на конкурс. На ютуб-канале “Белтиз” на сённяшні дзень зроблена ўжо 8 спецыялізаваных выпускаў, дзе арганізатары конкурсу гутараць з удзельнікамі і дэманструюць іх работы.
У намінацыі “Аўтарская паэзія” ад гомельшчыны бяруць удзел аўтары:
Дземідзенка Зінаіда. «Мама»
Чараухіна Таццяна. «Сотворенье ада»
Каленчукова Святлана. «Память»
Чараухін Уладзімір. «Калыханка для каханай»
Цяпер распачаўся этап анлайн-галасавання, які будзе доўжыцца да 14 сакавіка.
Кожны наведвальнік сайта beltiz.by, азнаёміўшыся з творамі на старонках “Аўтарская паэзія” і “Аўтарская проза, можа пакінуць свой голас за ўпадабанага ўдзельніка. Для гэтага трэба аўтарызавацца на самым сайце, зразумела.