sapi5-сумяшчальны сінтэзатар беларускага і рускага маўлення Sakrament Людміла

Узор беларускага голаса
Узор рускага голаса
Аўтар(ы): ПУП «Сакрамент ИТ», МІКІТА Цэйкавец, Анатоль Камынін
Памер : каля 35 Мб
Прамая спасылка на спампоўванне сінтэзатара
Афіцыйная старонка сінтэзатара

Апісанне

Сакрамент «Людміла» — гэта сінтэзатар беларускага і рускага маўлення. Сінтэзатар, сумяшчальны з Microsoft Speech API 5.

Асноўныя магчымасці

• Сінтэз маўлення на беларускай і рускай мовах з рэгуляваннем хуткасці, гучнасці і вышыні голасу.
• Сумяшчальнасць з інтэрфейсам Microsoft Speech API 5 як у 32-разрадным, так і ў 64-разрадным рэжымах.
• Апрацоўка абазначэння націску ў чытаным тэксце, калі ён паказаны камбінавальным дыякрытычным знакам акута «◌́» (U+301).
• Нармалізацыя юнікода для чытанага тэксту па форме NFKC (сумяшчальная дэкампазіцыя з далейшай кананічнай кампазіцыяй).
• Падтрымліваюцца аперацыйныя сістэмы Microsoft Windows 7 і больш познія.
Усталёўка
Калі на вашым кампутары адсутнічае пакет Microsoft SAPI 5.1 (ці вышэй), то, перш чым усталёўваць гэты сінтэзатар, неабходна ўсталяваць Microsoft SAPI версіі 5.1.
Як гэта робіцца, апісана ў артыкуле Усталёўка Microsoft SAPI
Каб усталяваць сінтэзатар, загрузіце ўсталявальны пакет і запусціце выканальны файл. На экране з’явіцца акно Майстра ўсталёўкі; дзейнічайце згодна яго інструкцыям.
Увага: пры ўсталёўцы сінтэзатара паверх раней усталяванага пакета (а таксама пры выдаленні сінтэзатара) неабходна, каб ніводнае з прыкладанняў, што працуюць на вашым кампутары (у тым ліку і праграмы экраннага доступу) не выкарыстоўвала дадзены сінтэзатар. У адваротным выпадку ўзнікне памылка доступу да файлаў і спатрэбіцца перазагрузка кампутара, каб сінтэзатар быў правільна абноўлены (ці выдалены). Праграмы экраннага доступу, такія як JAWS, NVDA і г.д., “трымаюць” SAPI5-галасы нават пасля змены актыўнага сінтэзатара, таму калі пры ўсталёўцы ці выдаленні дадзенага сінтэзатара неабходна выкарыстоўваць праграму экраннага доступу, то перад запускам усталёўніка настойліва рэкамендуецца змяніць сінтэзатар па змаўчанні на любы не SAPI5-сумяшчальны (у праграме JAWS гэта галасы Vocalizer, а ў праграме NVDA — убудаваны eSpeak) і перазагрузіць праграму экраннага доступу.

Асаблівасці выкарыстання

Сінтэзатар знаходзіцца ў працэсе ўдасканалення, таму ў ягонай працы магчымы памылкі. Калі вы ўсталявалі гэты сінтэзатар, то гэта азначае, што вы прынялі ўмовы ліцэнзіі, якую можаце прачытаць падчас усталёўкі, а таксама тое, што вы выкарыстоўваеце гэты сінтэзатар на свой страх і рызыку.

Дадатковыя заўвагі

Сінтэзатар мае запаволеную рэакцыю на націсканне клавішаў, робіць вялікія паўзы напачатку і напрыканцы чытанай фразы, кепскавата прамаўляе асобныя літары.
Добра паказвае сябе пры чытанні электронных мастацкіх кніг, калі прызвычаіцца да гучання голасу.