З 19 па 22 лістапада ў Мінску праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па шашках—100 сярод інвалідаў па зроку. Мужчыны і жанчыны гулялі асобна.
Жаночы турнір праводзіўся па швейцарскай сістэме. 7 тураў. У выніку 4-дзённай барацьбы наша гамяльчанка, ветэран прадпрыемства “Светлатэхніка” Зінаіда Дземідзенка аказалася пераможцай. 13 балаў з магчымых 14.
Паралельна ў гэтыя ж дні ў Мінску праводзіўся чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па шашках—64 сярод інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарату. 6 тураў па швейцарскай сістэме. Мужчыны і жанчыны гулялі разам.
У агульным заліку Гомельская каманда заняла першае месца па рэспубліцы.
У асабістым заліку сярод мужчын Сяргей Алымаў заняў 1 месца з 12 баламі; Іосіф Ком заняў 2 месца з 10 набранымі баламі.
Трэцяя ўдзельніца каманды Хрысціна Рубанава заняла ў асабістым заліку сярод жанчын 1 месца з 4 баламі.