На «Святлатэхніцы» прайшоў абласны турнір па рускіх шашках

15 верасня ў фае другога паверху аддзела рэабілітацыі прайшоў турнір Гомельскай вобласці па рускіх шашках сярод інвалідаў па зроку.
Спаборніцтва праводзілася па кругавой сістэме без падзелу на мужчынскую і жаночую групы.
Судзіў турнір Іосіф Аркадзевіч Ком.
У выніку барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам:
I месца — Уладзімір Васільевіч Чараухін;
II месца — Зінаіда Паўлаўна Дземідзенка;
III месца — Аляксандр Іванавіч Балдуеў.
Пераможцы атрымалі дыпламы і грашовыя прызы.