Каб невідушчаму прымусіць свае гаджэты размаўляць па-беларуску, трэба сёе-тое паспампоўваць і паўсталёўваць. Матэрыялаў гэтай старонкі, разбітых на тэматычныя падрубрыкі для гэтай мэты цалкам дастаткова.
Пачнем з кампутара.
Windows
Перш за ўсё патрэбны сінтэзатары маўлення. Шукайце іх у рубрыцы “Сінтэзатары беларускага маўлення для Windows”.
Пасля, можа стацца, вам захочацца трохі большага. Можа вам мала, што сінтэзатар шпарыць на беларускай, хочацца, каб праграма экраннага доступу ў цэлым была на беларускай? Тады для вас рубрыка “Праграмы экраннага доступу для Windows”. Там адшукаецца сёе-тое па тэме.
Папрацавалі, пазаймаліся сур’ёзнымі справамі, хочацца расслабіцца і спакойна паслухаць электронную кніжку. Беларусізаваныя праграмы-чыталкі шукайце ў рубрыцы “Чыталкі для Windows”.
Android
А што ж смартфон? І для яго ў нас ёсць сякія-такія матэрыялы.
У рубрыцы “Праграмы экраннага доступу для Android” публікуюцца навіны пра з’яўленне падтрымкі беларускай мовы ў скрынрыдэрах.
У рубрыцы “Сінтэзатары беларусага маўлення для Android” можна паглядзець інфармацыю пра сінтэзатары маўлення з падтрымкай беларускай мовы. Адны з іх маюць беларускую мову, іншыя — не, але падтрымліваюць чытанне беларускіх літар, што дазваляе сяк-так спраўляцца з праграмамі ці старонкамі ў інтэрнэце.