Аб праекце

Вы знаходзіцеся на сайце аддзела рэабілітацыі гомельскага ўнітарнага прадпрыемства «Светатэхніка» грамадскага аб’яднання Беларускае таварыства інвалідаў па зроку.
Мэтавая аўдыторыя — людзі з інваліднасцю па зроку, а таксама тыя, хто цікавіцца жыццём інвалідаў па зроку ў горадзе Гомелі.
На старонках сайта вы зможаце знайсці анонсы і справаздачы пра мерапрыемствы, якія ладзяцца на «Светатэхніцы, матэрыялы пра падзеі, звязаныя з невідушчымі з Гомеля.
Геаграфія навін не абмяжоўваецца адным Гомелем. Яна таксама ўключае гарады, у якіх месцяцца філіялы «Святлатэхнікі»: Мазыр і Светлагорск.
Мы знаёмім вас з матэрыяламі СМІ, у фокус увагі якіх патрапілі невідушчыя гамяльчане, расказваем пра іх жыццё, поспехі ў творчай і прафесійнай дзейнасці.

З сайтам звязаны аднаімённы youtube-канал, пераход на які вы знойдзеце ў галоўным навігацыйным меню сайта.
На сайце публікуюцца навіны пра найболей прыкметныя падзеі ў канале, каб вы не прапусцілі цікавае.

Невідушчыя і слабавідушчыя наведвальнікі сайта, якія любяць беларускую мову, знойдуць у нас неабходныя файлы і інструкцыі, пры дапамозе якіх можна наладзіць кампутар і смартфон для камфортнага чытання любых беларускіх тэкстаў (у тым ліку і электронных кніг) з дапамогай сінтэзаванай беларускай гаворкі.

Калі ёсць вольны час і жаданне адпачыць ад сур’ёзных спраў, то мы маем для вас калекцыю даступных гульняў на беларускай мове.

Для аматараў аудыёкніг мы пастараліся сабраць у адзін зручны каталог усе агучаныя творы на беларускай мове, дзе б яны ні захоўваліся. Такім чынам маем віртуальную спец-бібліятэку, дзе слабавідушчы можа выбраць і запампаваць патрэбную кнігу. Не трэба шукаць і рэгістравацца ў вялікай колькасці бібліятэк — усё (ці амаль усё) ужо сабрана ў адным месцы для вас. Бярыце і чытайце!