RHVoice з беларускімі галасамі пад Android з’явіўся ў FDroid

Вольга Якаўлева апублікавала абнаўленне мабільнага RHVoice з беларускімі галасамі на борце ў краме для свабодных мабільных праграм FDroid. FDroid — free droid, гэта пляцоўка, альтэрнатыўная афіцыйнаму Google play.
З даты рэлізу беларускіх галасоў у ліпені іх можна было ўсталяваць толькі пад Windows. Цяпер можна ўсталяваць і на мабільныя тэлефоны.
Заходзьце па гэтай спасылцы і абнаўляйце RHVoice на сваіх тэлефонах.
Заўвага! На картцы праграмы, якую вы адкрыеце, перайшоўшы па спасылцы вышэй, ёсць пералік даступных моў. Supported languages:
Initially, RHVoice could speak only Russian. Now it also supports American English, Brazilian Portuguese, Esperanto, Georgian, Ukrainian, Kyrgyz and Tatar. Тут беларуская мова не згадана, але насамрэч яна даступная для спампоўвання. Калі на вашым тэлефоне ўжо ёсцьRHVoice з плэймаркету, то яго трэба выдаліць і ўсталяваць са старонкі FDroid.
У спісе даступных моў сярод іншых ёсць беларуская (Беларусь) і руская (Беларусь).
Як вам вядома, некаторыя нашы галасы маюць пары для рускай мовы. Іх можна знайсці акурат у “беларуская” (Беларусь). Там рускія Людміла, Даша і Міхал.