Гульня «Фарбы лістапада». Платформа Metaparser

Пераклад з рускай мовы. Аўтар Пётр Касых.
Галоўны герой — мастак, які перажывае творчы крызіс. У яго добрае сэрца, як і ва ўсіх героях Пятра Касых, таму ён не ў стане не ўмяшацца і не дапамагчы тым, каму дапамога неабходная проста тут і зараз.
Навэла дужа атмасферная. Ёсць шэраг лакацый, дзе прыемна проста паблукаць, паразглядаць дэталі, часова адклаўшы праходжанне сюжэту ўбок. Сярод іх я б вылучыў мастацкую майстэрню і восеньскі парк. Калі вам хочацца трапіць у восеньскі шапаткі парк, але няма магчымасці – то праз навэлу “Фарбы лістапада” гэта можна зрабіць.

Плэер з гульнямі, як заўсёды, па спасылцы Тэчка з гульнёй асобна.

З дня папярэдняга рэлізу я распачаў істотнае пашырэнне аб’ёму слоўніка каманд. Па змоўчанні каманды трэба ўводзіць у форме інфінітыва. Аднак выявілася, што гэтак робяць не ўсе. Таму я разважыў кожную каманду і сінонімы да яе прапісаць ва ўсіх часах, родах, ліках і асобах. Такім чынам на месцы аднаго слова ў бібліятэцы паўстае 12 словаформаў і гулец можа напісаць не толькі:
“агледзець”, але і “агледзеў, гляджу, пагляджу” і многае іншае.
Пакуль пашыраны формы слоў з гэтага спісу:
ісці/зайсці, выйсці, агледзець, абшукаць, адчыніць, адамкнуць, зачыніць, замкнуць, узяць, уставіць, пакласці, выкінуць, апрануць, зняць.

Версія перакладу бібліятэкі каманд цяпер мае нумар 0.0.8.