Калекцыя тэкставых гульняў папоўнілася парсернымі гульнямі ў сістэме “Metaparser

Раздзел беларускамоўных тэкставых гульняў нарэшце папоўніўся парсернымі гульнямі. У ліпені гэтага года распачалася праца над перакладам рухавічка “Метапарсер”.
Бібліятэка карыстальніцкіх каманд перакладалася і правяралася на ўзоры трох дэманстрацыйных гульняў, пра якія ніжэй. Кожны пераклад новай гульні узбагачае агульную сістэму кананд і рэакцый рухавічка на дзеянні гульца. Такім чынам з часам яна мусіць дасягнуць ідэальнага стану.
На бягучы момант у калекцыі перакладзеных гульняў ёсць 4 гульні.
“Хэйдзі”, “Скрозь люстэрка” і “Вільгельм Тэль”, гэта зусім маленькія гульні. На іх узоры чалавек, які ніколі не сутыкаўся з гульнямі падобнага тыпу, здабудзе першы досвед узаемадзеяння з парсернай сістэмай, паспытае смак першай перамогі.
“Адзін дзень лета”, гульня нармальнага памеру. Прыкладна такімі і мусяць быць парсерныя гульні.