audiobooks.by — універсальны агрэгатар беларускіх аудыёкніг

Хачу звярнуць увагу аматараў беларускай аудыякнігі на сайт audiobooks.by – “Беларускія аудыякнігі”.
Адміністратары гэтага рэсурса шмат рупяцца пра тое, каб сабраць у адным месцы усе звесткі пра навінкі беларускай “агучкі”. Мэта стаць усеабдымным каталогам – амбіцыйная і дужа пахвальная.
На сённяшні дзень над стварэннем аудыёкніг працуюць у розных месцах. Гэта “Вышэйшая школа”, “Моц-арт”, “кніжны воз”, “Логвінаў”, Андрэй Янушкевіч і др. Не ўпэўнены, што ўдасцца зходу пералічыць усіх. Але за ўсімі пільна назіраюць адміністратары сайта.
На старонках каталога можна пабачыць сціслае апісанне кніг, а таксама спасылкі на месцы, дзе іх можна набыць ці спампаваць бясплатна.
Завітвайце раз-пораз на сам сайт і ў суполку “Новыя аўдыёкнігі” ў Фэйсбуку, і вы дакладна не прапусціце ніводнай навінкі.
Не мае сэнсу сцягваць у нашу тутэйшую калекцыю усе кнігі адтуль: гэта немэтазгодна і несумленна, ды і з пакупнымі выданнямі такое рабіць нельга, але сёе-тое з бясплатных сцягваць буду, асабліва тыя кнігі, якія ў прадстаўленым выглядзе патрабуецца слухаць у анлайне, праз той жа Ютуб, ці праз Гугл-падкасты. Я асабіста не дужа вялікі аматар такога спосабу праслухоўвання. Для маёй душанькі спакайней, калі тэчка з файламі ляжыць на карце памяці і падлучэнне да інтэрнэту не патрабуецца, ды і спецыялізаваныя прайгравальнікі аудыёкніг я люблю болей, той жа Smart AudioBook Player, у якім адначасова можна праслухоўваць некалькі кніг. Праграма запамінае месца, на якім вы спыніліся, ёсць зручная перамотка з крокам у 10 секунд ці 1 хвіліну ўперад і назад. І перамотка ігнаруеразбіўку па файлах. \Да прыкладу, вы прапусцілі нешта цікавае напрыканцы дзесяці ці трыцаці–хвіліннага файла. Плэер пераскочыў на наступны файл. Што рабіць? Звычайны прайгравальнік прапануе перайсці да папярэдняга файла і матаць да патрэбнага месца. “Смарт бук плэер” проста дасць адматаць на 10-20 секунд назад і гатова.