Нарэшце скончана гэтая шматпакутная кніга! Сустракайце: Брыль Янка. «Аповесці і апавяданні», 14 касет, Гукатэкс, чытае Кацярына Ягорава Усе разам падзякуем майму калегу Уладзіміру! Хай славяцца хлопцы, што памятаюць часы магнітафонаў і касет. Колькі ён папасклейваў парваных стужак, уёй! Нарэшце і гэтыя касеты прайшлі праз магнітафон. Капрызлівыя – жах. склеіў Уладзь стужку, прагнаў я дарожку – ізноў яна расклеілася. Давялося некаторыя касеты перапісаць двойчы, каб задаволіла якасць атрыманага файла. Ну цяпер з голасам цёткі Кацярыны нічога кепскага здарыцца не можа. Выдыхнулі! Каб спампаваць кнігу, перайдзіце ў бібліятэку.