Кніга-гульня «Прыгоды Альгерда Абуховіча»

Назва: Прыгоды Альгерда Абуховіча Аўтар: Віктар Лупасін Жанр: інтэрактыўная аповесць Анатацыя: Гэтая невялічкая аповесць пісалася на конкурс «рэANIMAцыя». Але лёс склаўся так, што я давёў яе да лагічнага завяршэння, а атрымалася ўдвая менш за мінімальны аб’ём. То я вырашыў — няхай сабе будзе незалежна ад конкурсу радаваць чытача. У аповесці вельмі шмат канцовак, якія пазначаюцца сімвалам * . Сустракаюцца і больш удалыя, і менш удалыя варыянты, чым рэальная біяграфія Альгерда Абуховіча. Прысутнічае, уласна, і яна сама. Ну і правілы саміх інтэрактыўных аповесцяў усім інтуітыўна зразумелыя. Баявых эпізодаў не будзе, таму што Абуховіч быў міралюбны.
Гуляць анлайн Спампаваць гульню