Игры для незрячих на белорусском языке

Матэрыял, сабраны па тэме даступных беларускіх гульняў рознапланавы, але неаднародны па аб’ёме. Зручней будзе падаць яго ў форме сціслага азнаямляльнага артыкула, даючы вам спасылкі на больш вузкія падраздзелы, і кароткія каментары да іх.
Зразумела, вы не абавязаныя чытаць каментары. Тады проста рухайцеся па загалоўках і спасылках, і тады атрымаеце структураванае меню.

Перш-наперш, гульні, якія маюцца ў нас, падзяляюцца на дзьве групы: тэкставыя і гукавыя. Пачнем па парадку:

Тэкставыя гульні

Тэкставыя гульні называюць яшчэ тэкставымі квэстамі, а таксама інтэрактыўнай літаратурай. Што такое тэкставая кампутарная гульня? Гэта гульня, у якой уся істотная інфармацыя падаецца гульцу галоўным чынам у тэкставым выглядзе.
Яна, вядома, можа мець ілюстрацыі і гукавыя эффекты для атмасфернасці, але галоўнае — тэкст. А яго мы можам прачытаць пры дапамозе сваіх скрынрыдэраў.
Калі вы карыстаецеся праграмай Max-Reader, то, магчыма, вы адкрывалі дэмку гульні “Люстэрка”, дзе трэба пазбавіцца ад кайданоў і збегчы з замка Чорнага ўладара? Калі так, то з тэкставымі гульнямі вы ўжо пазнаёміліся.
Тэкставыя гульні бываюць менюшныя і парсерныя. У менюшных гульнях трэба выбіраць дзеянні героя са спісу варыянтаў, пададзеных у канцы параграфу/лакацыі. Гульняў гэтага віду ў нашай калекцыі больш за ўсё.
Перш-наперш прадстаўляю вам платформу Urq.
У гульні гэтай платформы невідушчыя могуць гуляць як ппры дапамозе даволі стараватай праграмы-інтэрпрэтатара Akurk pre6, так и праз сучасны рухавічок Weburk. Апошні запускаецца і лакальна, і анлайн.

URK

Запусціць тэкставыя квэсты Urk анлайн
Спампаваць састарэлы інтэрпрэтатар Akurq
Спампаваць сучасны інтэрпрэтатар Weburq
Спампаваць Матэрыялы для распрацоўнікаў Описание URQL для URQ_DOS версии 1.35 от 23.11.2006 года от Корвина..doc
Справка по AkURQ от Корвина..chm

Іншыя менюшныя платформы

Іх не так шмат, бо яны складаней для распрацоўкі ўсляпую, але што-кольвечы ёсць. Калекцыя гульняў на іншых менюшных платформах

Яшчэ адным відам менюшных гульняў можна назваць кнігі-гульні. Гэта паўнавартасныя літаратурныя творы, але не з аддным сюжэтам, які можна прачытаць ад пачатку да канца, гартаючы старонку за старонкай, а дрэва з вялікай колькасцю сюжэтных галінак і канцовак. Ад вашага выбару залежыць, у які бок паверне апавяданне і чым яно завершыцца.
У цяперашні час кнігі-гульні выдаюцца ў папяровым выглядзе, але найболей у электронным. Вось Іх то мы можам адкрыць і згуляць.

Кнігі-гульні

Калекцыя кніг-гульняў

Парсерныя гульні

У гэтых гульнях гулец не выбірае са спісу гатовых дзеянняў. Пагадзіцеся, такі спіс сам па сабе здольны навесці на спосаб развязання загадкі. Не ўсе такое любяць. Для хардкоршчыкаў і існуе гэты жанр гульняў. У вас ёсць толькі тэкставае апісанне сітуацыі і поле рэдагавання, куды можна ўвесці каманды кшталту “ісці на поўнач”, або “адчыніць дзверы”.

Metaparser

“Метапарсер” з’яўляецца адгалінаваннем менюшнай сістэмы INSTEAD, якую распрацоўвае Пётр Касых. У адрозненне ад сістэм TADS і INFORM, METAPARSER ад пачатку пісаўся для рускай мовы, таму аказаўся вельмі прыдатным для перакладу на беларускую мову.
Тут можна выбраць і спампаваць праграму-інтэрпрэтатар.

Гукавыя гульні

У гэтых гульнях гукі адыгрываюць асноўную інфарматыўную ролю і ствараюць атмасферу, нягледзячы на тое, што тэкставы складнік таксама можа быць.
Калекцыя гукавых гульняў